Рамачная праграма па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады - гэта першая сумесная стратэгія агенцтваў сістэмы ААН, якія працуюць у Беларусі, падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з Урадам Рэспублікі Беларусь і нацыянальнымі партнёрамі. Праграма падтрымлівае нацыянальныя прыярытэты краіны і спрыяе дасягненню Мэтаў развіцця тысячагоддзя (МРТ), а таксама выкананню іншых міжнародных абавязацельстваў у галіне развіцця.
Праграма на 2016-2020 гады складаецца з пяці тэматычных абласцей супрацоўніцтва:
- садзейнічанне ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю;
- умацаванне нацыянальнай сістэмы аховы здароўя;
- забеспячэнне экалагічнай устойлівасці;
- развіццё нацыянальнай сістэмы кіравання міграцыяй у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі;
- удасканаленне дзяржаўнага кіравання.